У рамках рэалізацыі праекта «Зімні маршрут», які прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Гарадзечненскую школу наведаў студэнцкі атрад «Азімыя», у складзе яко прадстаўнікі Гродзенскага медыцынскага і аграрнага ўніверсітэтаў.
Спачатку байцы атрада наведалі школьны музей «Вытокі», выставу «Лялька-фэст». Далей правялі з вучнямі лінейку, дзе расказалі аб напрамках дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і аб беларускіх студэнцкіх атрадах. З вучнямі 9–11-х класаў быў праведзены прафарыентацыйны інтэрактыў.
Кульмінацыйным момантам завяршэння сустрэчы стаў паказ казкі на сучасны лад «Беласнежка і сем гномаў».
Мноства эмоцый, уражанняў і яркіх момантаў падарыў студэнцкі атрад навучэнцам!
Ала Леанідаўна БАХАРЭВІЧ,
педагог-арганізатар,
Навагрудскі раён, Гарадзечненская школа.