Халакост – трагедыя народаў

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

У філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» прайшоў гісторыка-патрыятычны час «Халакост – трагедыя народаў», прысвечаны Міжнароднаму дню памяці ахвяраў халакосту.

Галоўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне паважлівых адносін да гістарычнай памяці нашага народа, знаёмства з трагічнымі фактамі, якія мелі месца ў той сумны час. У простай і даступнай форме Вольга Аляксандраўна Багдановіч расказала пра лагеры смерці, якія існавалі, а таксама звярнулася да тэмы халакосту ў сваёй мясцовасці. Многія факты ўразілі і ўсхвалявалі школьнікаў. Той боль, страх і гвалт, здаецца, адгукаецца ў сэрцы кожнага жыхара нашай краіны і сёння. Бібліятэкар асаблівым чынам заклікала дзяцей да ўшанавання гісторыі. Яна падкрэсліла, што знішчальная палітыка закранула і Міхалішкі.

Удзельнікі ўшанавалі памяць тых, хто загінуў, сумеснай хвілінай маўчання. Пасля былі запалены лампадкі як напамін аб важнасці і далікатнасці жыцця кожнага чалавека незалежна ад яго нацыянальнай прыналежнасці. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства праходзіла думка аб тым, што памяць пра халакост павінна жыць у людскіх сэрцах, каб падобныя жахі больш не паўтараліся.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *