Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, якія праходзілі з 3 па 8 лютага ў нашай школе, прымеркаваных Тыдню роднай мовы.
Моўныя турніры, інтэрактыўныя гульні, акцыі… Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі дадзеных мерапрыемстваў.
Любоў да роднага выразілі дзеці і на занятках па інтарэсах «Пап’е машэ», «Выпальванне», «Бісерапляценне».
Фінальным акордам стаў паказ п’есы ў дзвюх дзеях «Чароўны куфэрак», якую падрыхтавалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Падарожжа ў свет «Батлейкі». Сама каралева Гісторыя штурхае на павагу і захапленне беларускай мовай.
І наша мова сапраўды заслугоўвае, каб яе шанавалі, любілі, ёю ганарыліся і на ёй гаварылі!
Ірына Уладзіміраўна КУХАРЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
філіяла «Санаторная школа «Баравічок»,
Дзятлаўскі раён, Раклевічская базавая школа.