Мы памятаем! Мы разумеем!

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

У гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь настаўніца Валеўскай школы Т. У. Мілаш запрасіла вучняў пачатковых класаў на незвычайны Урок мужнасці «Да абароны Айчыны гатовы! ».

Для ўсіх хлопчыкаў тэма ўрока прагучала асабліва ўрачыста і ганарова. Дэвізам сустрэчы мы абралі словы «Каб памяталі… Каб зразумелі! Пакуль мы памятаем мінулае ў нас ёсць будучае!». На ўроку актыўна разважалі, аналізавалі падзеі, калі людзям нашай краіны даводзілася быць асабліва мужнымі, выказвалі асабістыя меркаванні. А захапляльная экскурсія па аддзеле гісторыі Вялікай Айчыннай вайны школьнага народнага гісторыка-краязнаўчага музея нікога не пакінула абыякавым. З вялікім гонарам разглядалі фотаздымкі і слухалі аб аднавяскоўцах-героях Вялікай Айчыннай вайны, якія падаравалі нам – сваім нашчадкам мірнае неба і шчаслівае дзяцінства.

Кожны з пачуццём вялікай павагі прыняў удзел у акцыі «Памятаем. Ганарымся. Дзякуем», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі. Мінутай маўчання ля Братскай магілы воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі Валеўка мы даказалі, што мы памятаем, мы разумеем.

Іван АПАЛОНІК,

вучань 3-га класа,

Навагрудскі раён, Валеўская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *