Сустрэча пакаленняў і захаванне гісторыі: госці з Ліды ў Нягневіцкай школе

Из нашей почты Новости

У Нягневіцкай школе адбылася знакавая сустрэча – яе наведалі навучэнцы Лідскай школы № 1 імя М. Г. Мінкевіча.

Вучні з Ліды здзяйсняюць турыстычна-экскурсійную паездку па адмысловым маршруце – «Шляху Мінкевіча». Ён аб’ядноўвае месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Міхаіла Гаўрылавіча Мінкевіча, выдатнага педагога і будучага міністра асветы БССР. Для нашай школы гэтая постаць мае асаблівае значэнне, бо з 1950 па 1957 гады ён працаваў тут дырэктарам.Падчас візіту госці пазнаёміліся з гісторыяй нашай установы адукацыі, наведалі школьны музей і даведаліся, які след пакінуў Міхаіл Гаўрылавіч у жыцці Нягневіцкага краю. Дзякуем лідчанам за сустрэчу, цікавыя сумесныя праекты і захаванне памяці пра чалавека, які ствараў гісторыю беларускай адукацыі!

Юлія Яўгеньеўна ЕМЕЛЬЯНОВІЧ,

дырэктар аздараўленчага лагера «Эверэст»,

Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *