Упрыгожаны святочнай атрыбутыкай, бібліёбус адправіўся па маршруце Каценавічы – Заборцы – Маркуны – Завідзіненты.
На кожным з прыпынкаў бібліятэкары правялі лекторый «Старонкі кніг раскажуць пра вайну», дзе разам з чытачамі ўспомнілі тыя страшныя гады і тых, чый лёс скалечыла і апаліла вайна, адказалі на пытанні прапанаванай ваеннай віктарыны. Увазе чытачоў былі прадстаўлены кнігі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, генацыдзе беларускага народа. Таксама прысутным ўручаліся святочныя бутаньеркі, якія складаюцца з яблыневага колеру і чырвона-зялёнай стужачкі – сімвал агульнанароднай радасці ўсіх пакаленняў у сувязі з Днём Вялікай Перамогі.
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.