Раённы этап квэст-гульні «Па слядах Перамогі» ў Шчучынскім палацы творчасці дзяцей і моладзі

Поляна друзей

Гульня

На базе Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі лепшыя піянеры выконвалі заданні на пяці станцыях маршрута: «Кастровая», «Вялікія палкаводцы», «Песня салдацкая», «Піянерскі квіз «Ведай нашых». Самай цікавай аказалася апошняя: са знойдзеных фрагментаў пазла выхаванцы саставілі QR-код і прасканіравалі яго. Пасля гэтага з’явілася відэа з заданнем ад Цэнтральнага Савета БРПА – зрабіць фота ў выглядзе зоркі.

Зорка

Каманда

Пераможцамі гульні стала каманда «Сталкер» піянерскай дружыны імя Уладзіміра Дубініна (Шчучынская гімназія). З другім месцам павіншавалі каманду піянерскай дружыны імя Марата Казея «Факел» (Галавічпольскі дзіцячы сад–сярэдняя школа). Трэццяе месца атрымала каманда «Перамога» піянерскай дружыны імя Зоі Касмадзям’янскай (шчучынская школа № 2).

Мерапрыемства

Шчучын

Пасля падвядзення вынікаў творчыя нумары прадставілі піянеры-лідэры Данііл Чарнавокі і Наташа Гарбіна з шчучынскай школы № 3.

Вікторыя Юр’еўна ШЫЛКО, старшыня РС ГА «БРПА».

Фота Л. Н. НЕМНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *