Храм душы будуюць у Бераставіцкім раёне

Новости

Выхаваўцы

У нашай школе дзейнічае гурток «Спадчына», дзе вучні знаёмяцца з цікавымі нацыянальнымі традыцыямі, абрадамі і звычаямі, народнымі святамі. Культурная спадчына вельмі багатая і разнастайная!

Мерапрыемства

На працягу апошніх двух год супрацоўнічаем з настаяцелем Храма Святога Благавернага Аляксандра Неўскага Рыгорам Калядой. Ён заўсёды жаданы госць у нашай школе. Бацькоўскія сходы, лінейкі, мерапрыемствы… У школе арганізавалі ўрокі духоўнасці, якія рэгулярна праводзіць настаяцель Храма іерэй Рыгор Каляда.

Свята

Ужо традыцыйным мерапрыемствамі для нашай школы стала арганізацыя і правядзенне свят “Багач”, “Каляда”, “Масленіца”, “Пасха”, “Сёмуха”. Хлопчыкі, дзяўчынкі з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да гэтых свят!

Храм душы

Мы стараемся захоўваць традыцыі і абрады продкаў, імкнемся ўвекавечыць іх памяць.

Ларыса Дзмітрыеўна ЖВАЛЕЎСКАЯ, класны кіраўнік 3-га класа.

Бераставіцкі раён, Канюхоўскі яслі-сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *