У пачатку сакавіка ў 4-м класе «Б» магілёўскай гімназіі № 3 адбыўся ўрок пазакласнага чытання на тэму «Каб быць чалавекам…».
Вучні чыталі вершы беларускіх аўтараў пра ахову прыроды. Распавядалі аб прачытаных кнігах, дзе былі апісаны добрыя і дрэнныя ўчынкі дзяцей і дарослых у адносінах да раслін, жывёл, да навакольнага свету.
А Ганна Сомава прачытала ўласны верш, які склала разам з бацькамі.
Пластык, папера і шкло,
Калі аб’яднаны ў адно,
З’яўляюцца брудам і смеццем,
Што па зямлі нясе вецер.
Пакутуе маці-Зямля.
Няма ёй святога жыцця.
Не ўзросціць яна і травінкі.
А з пластыка – толькі бутылкі.
Чакае яна дапамогі,
Збаўлення ад смецця, аблогі.
Каб дыхаць ёй чыста, прывольна,
Квітнець, зелянець ёй раздольна!
Павінны мы ведаць і знаць,
Як правільна смецце збіраць.
Хай пластык, папера і шкло
Ніколі не будуць у адно!
Збіраем іх толькі асобна!
Планета хай будзе свабодна!
Алена КАРПЕНКА, настаўнік пачатковых класаў.
г. Магілёў, гімназія № 3.
Фотаздымак з асабістага архіва сям’і СОМАВЫХ.