Мама – самы родны і блізкі чалавек. Часам у мітусні дзён мы забываемся пра яе і ўспамінаем толькі толькі ў святы. А ёй так хочацца чуць ласкавыя словы кожны дзень і ведаць, што яна па-ранейшаму патрэбна і каханая.
Асаблівае месца, сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў Пятрэвіцкай дзіцчым садзе–сярэдняй школе, займае Дзень маці. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым, гэта свята вечнасці: з пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама — самы галоўны чалавек жыцця! У гэты дзень мы ўсе спяшаемся да нашых матуль, каб яшчэ раз праявіць клопат і пацвердзіць сваю любоў.
Хацелася прыгатаваць неверагоднае і запамінальнае віншаванне для той, хто падарыў нам жыццё і працягвае аддаваць усю сваю любоў і клопат.
І мы паўдзельнічалі ў сэлфі-квэце #лайк_маме, прымеркаванага да Дня маці, які арганізаваў Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Сэлфі-квэст #лайк_маме даў шанец кожнаму з нас выказаць сваю любоў да самога дарагога і любімага чалавека і захаваць на фатаграфіі пачуцці кахання, дабрыні, клопату, ласкі ў адносінах да мамы.
Усе заданні сэлфі-квэста былі прадстаўлены хэштэгамі: #люблю_до_луны_и_обратно, #мамина_улыбка, #цветы_для_мамы, #вместе_с_мамой, #я_у_мамы_солнышко, #папа_для_мамы_волшебник.
Дзяўчынкі і хлопчыкі стваралі сэлфі з мамай на тэматыку дадзеных хэштэгаў і размяшчалі ў сацыяльнай сетцы Instagram менавіта пад тым хэштэгам, на тэму якога яны рабіліся. Пад кожным фота ставіўся таксама агульны хэштэг сэлфі-квэста #лайк_маме.
Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа.