«Чысты лес»

Из нашей почты Новости

изображение_viber_2020-10-16_13-13-47DSC04816

17 кастрычніка 2020 года ва ўсіх арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Навагрудскі лясгас», стартавала добраахвотная акцыя «Чысты лес».

Акцыя праводзіцца як грамадскае мерапрыемства, заклікае садзейнічаць навядзенню парадку ў лясным фондзе, добраўпарадкаванні лясоў, прыцягненню ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лясоў Беларусі. Істотны ўклад у навядзенне парадку ўносяць ўдзельнікі акцыі «Чысты лес». Упершыню мерапрыемства было праведзена ў 2010 годзе, за гэты час у ім паўдзельнічалі сотні тысяч добраахвотнікаў.

У першыню ў ходзе акцыі прынялі актыўны ўдзел навучэнцы першага класа Пятрэвіцкай сярэдняй школы–дзіцячага сада Навагрудскага раёна, якімі была праведзена ачыстка ляснога масіву побач са спартыўным стадыёнам у мікрараёне аграгарадка Пятрэвічы.

Найбольш актыўным удзельнікам акцыі быдуць уручаны сувеніры. Каб атрымаць памятны падарунак, трэба размясціць фота і (або) відэа з акцыі ў сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Twitter) з хештегами #ЧыстыЛес2020, # ЧистыйЛес2020.

Таксама навучэнцы ўстановы паўдзельнічалі ў праходзячым на  Наваградчыне мерапрыемстве ў рамках экалагічнай кампаніі «Уладкаваць малую радзіму». Было высаджана  50 сажанцаў дрэў.

Юля СЫЦЕВІЧ,

актыўная ўдзельніца акцый «Чысты лес» і

«Уладкаваць малую радзіму».

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *