
У рамках Тыдня діцячай кнігі школьная бібліятэка Нягневіцкай школы запрасіла сваіх чытачоў на кніжную выстаўку «Берагіня свету і стварэння» да Году беларускай жанчыны.
Вучні азнаёміліся з раздзеламі выстаўкі.
Першы раздзел «Шлях праз стагоддзі: ад асветніц да герояў» акунуў чытачоў у мінулае, калі жанчына была сімвалам духоўнасці і мудрасці, мужнасці і гераізму. Дзеці ўспомнілі Еўфрасінню Полацкую, Сафію Слуцкую, гераінь ваеннай і пасляваеннай пары.
«Матуля – мой першы настаўнік» другі раздзел расказаў, што дзіцячы свет пачынаецца з матчыных рук і ласкі. Мама – захавальніца роднага слова, прыклад духоўнасці, міласэрнасці, дабрыні. Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі аб сваіх мамах, як яны іх любяць і стараюцца ім ва ўсім дапамагаць.
Трэці раздзел выставы «Сям’я – гэта школа сэрца і павагі да жанчыны» напомніў аб ролі жанчыны ў сям’і.
У заканчэнні дзеці ўспомнілі прыказкі і прымаўкі, прачыталі вершы аб маме.
Кнігі нікога не пакінулі абыякавымі, яны дапамаглі чытачам папоўніць свае веды і пашырыць кругагляд.
Тамара Гаўрылаўна КРАЎЧАНКА,
бібліятэкар,
Навагрудскі раён, Нягневічская школа.
