
У дзіцячым аздараўленчым лагеры «Арляня» Смаргонскага раёна адбыўся яркі фестываль беларускай культуры «Роднае сваё». Свята сабрала ўсе атрады, каб праз песні, танцы і народны касцюм выказаць любоў да роднай зямлі.
Адкрыццё задало тон: вядучыя нагадалі, што Радзіма жыве ў мове, традыцыях і памяці продкаў. Першая конкурсная намінацыя — «Дэфіле» — ператварыла сцэну ў жывую гісторыю. Юныя мадэлі прадэманстравалі вышыванкі, вянкі і паясы, тлумачачы сімволіку кожнага элементу. Арнаменты, колеры і ўзоры расказвалі пра мудрасць і душу беларускага народа.
Намінацыя «Песенны батл» напоўніла залу мелодыямі, якія ідуць ад сэрца. З 5-га па 8-ы атрад выконвалі лірычныя і жартоўныя творы, даказваючы, што песня аб’ядноўвае пакаленні і захоўвае родную мову.
Завяршальны конкурс — «Беларускі танец» — уразіў энергіяй. Лявоніха, крыжачок і іншыя народныя танцы ў выкананні 10–12 атрадаў захапілі гледачоў, бо кожны рух перадаваў радасць жыцця і адзінства.
Дырэктар лагера Лешчанка Вераніка Мікалаеўна ўзнагародзіла пераможцаў у кожнай намінацыі, падкрэсліўшы, што прайграўшых няма — кожны атрад унёс часцінку сваёй душы.
Фестываль стаў напамінам: беларуская культура жывая і сучасная. «Няхай песня гучыць у сэрцах, танец дорыць энергію, а традыцыі аб’ядноўваюць нас. Бо сапраўды кожнаму роднае — сваё!» — гэтымі словамі завяршылася свята, пакінуўшы пасля сябе радасць і гонар за сваю краіну.
Вольга Станіславаўна АЎГУСЦІНОВІЧ,
намеснік дырэктара,
Смаргонскі раён, аздараўленчы лагер «Арляня».
