У здаровым целе — здаровы дух

Новости

12

У Дварэцкай школе з 12 па 16 верасня прайшоў тыдзень фізічнай культуры і здароўя. Настаўнікамі фізічнай культуры быў складзены план мерапрыемстваў, з якім у панядзелак пазнаёмілі вучняў. У рамках гэтага тыдня перад заняткамі вучні рабілі ранішнюю зарадку, на вялікіх перапынках былі арганізаваны рухомыя і спартыўныя гульні. У аўторак праведзены конкурс малюнкаў “Мой любімы від спотру” сярод вучняў пачатковых класаў і арганізавана выстава. Дзеці намалявалі розныя віды спорту, самым папулярным сярод хлопцаў быў футбол, сярод дзяўчат – лёгкая атлетыка. У сераду сярод вучняў 1–4-х класаў была праведзена спартландыя “Вясёлыя старты”. У чацвер сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў турнір па шашках. Турнір аказаўся даволі цікавым.

Чацвер стаў днём рэкордаў: у кожным класе былі пастаўлены свае рэкорды па скаканні на скакалцы, набіванні мяча ад падлогі, прысяданнях (на кожны рэкорд двалася 30 сек.). У пятніцу была праведзена віктарына сярод 3–4-х класаў “Што я ведаю пра спорт”, а ў канцы дня адбылося падвядзенне вынікаў тыдня. Самыя актыўныя удзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі.

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *