Дашкольнікі ведаюць, што трэба помніць

Из нашей почты Новости

 Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі ў Гезгалаўскім дзіцячым садзе адбылося святочнае мерапрыемства, дзе выхаванцы даведаліся пра тыя чатыры страшныя гады вайны, калі на абарону Радзімы прйшлося ўстаць і старым, і малым. 

 Падчас віртуальнай экскурсіі дзеці ўважліва слухалі аповяд выхавальніка Шашко А.І. пра тое, які цяжар выпаў на долю савецкага народа.

 Выхаванцы прыгадалі песні ваенных гадоў, расказалі вершы на ваенную тэматыку, выказалі словы ўдзячнасці тым, хто змагаўся за мір.

 У ходзе гульняў-эстафет хлопчыкі і дзяўчынкі адчулі сябе ваеннымі, якім прышлося і трапіць у цэль, і своечасова даставіць важнае данясенне, і перасячы “міннае” поле, і даставіць прадукты.

Мінутай маўчання ўшанавалі памяць пра загінулых у гады вайны.

Вялікую цікавасць вызваў у выхаванцаў  музей у чамадане, сабраны сіламі супрацоўнікаў установы, выхаванцаў і іх бацькоў у рамках удзелу ў раённай педагагічнай ініцыятыве “Беларусь дзіцячая”.

“Музей у чамадане – маленькія захавальнікі вялікай памяці” спрыяе падтрымцы педагагічных і дзіцяча-бацькоўскіх ініцыятыў у рамках ўсебаковага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту.

“Адзін чамадан – адзін лёс” – такую назву атрымаў наш чамадан, таму што экспанаты, змешчаныя ў ім, звязаны з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Цішуком Канстанцинам Ільічом, дзедам загадчыка дзіцячага сада Гаўрош Галіны, пра лёс якога і быў прапанаваны дзецям аповяд.

Галіна Вікенцьеўна ГАЎРОШ,

загадчык,

Дзятлаўскі раён, Гезгалаўскі дзіцячы сад.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *