Беларуская спявачка, музыка, аўтар песень Анастасія Хазанава прынесла творчы падарунак першакласнікам мінскай школы № 63.
Звонкі голас спявачкі ляцеў па-за межы класа, школы, збіраючы яшчэ і яшчэ слухачоў. Падчас утульнай вечарыны прагучалі як вядомыя дзеткам і дарослым творы, так і мала вядомыя, але не менш запамінальныя. Захапляючая энэргія выступоўцы, яе песні і майстарская праца з дзецьмі прымусілі адчуць подых творчасці, дазволілі атрымаць асалоду ад пяшчотнай і яскравай імпрэзы.
Пасля выступу маленькія слухачы падарылі спявачцы свае усмешкі, кветачкі, зробленыя сваімі рукамі, запыталі дазволу пазнаёміцца з яе інструментам. Удзельнікі атрымалі магчымасць трапіць на некаторы час у творчы свет, што так важна не толькі для гарманічнага развіцця дзіцячай душы, але і для дарослай, якая імкнецца даваць частку сябе камусьці.
Таццяна МЯДЗЬВЕДСКАЯ, выхавальнік групы падоўжанага дня.
г. Мінск, школа № 63.