ЭкаЦімураўцы

Из нашей почты

Зімовы час – гэта не толькі вясёлыя святы, катанне з горак, гульня ў снежкі, але і моцныя маразы з пранізлівым ветрам. Гэта самы  цяжкі час для зімуючых птушак: шмат птушак гіне ад холаду і голаду. Знайсці ежу зімой для іх становіцца складаней. Птушкі прылятаюць да нашых дамоў за дапамогай, і мы павінны дапамагчы птушкам перажыць зіму.

На дапамогу птушкам прыходзяць акцябраты, піянеры, валанцёры і цімураўцы Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы, прымаючы удзел у экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак» і праекце «#ЭкаЦімураўцы».

Актывісты-цімураўцы і валанцёры змайстравалі кармушкі, а акцябраты развесілі іх на тэрыторыі ўстановы адукацыі, нарыхтавалі для «птушынай сталовай» корм.

Навучэнцы з задавальненнем падкормліваюць птушак зімой і назіраюць за асаблівасцямі паводзін, звычкамі птушак.

Удзел у экалагічных акцыях і праектах -– гэта не толькі дапамога зімуючым птушкам, але і выдатная магчымасць праявіць спачуванне і дабрыню.

Аксана Віктараўна РОЎБА,

педагог-арганізатар.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *