Дзень навукі

Новости

У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе прайшла квэст–гульня, прысвечаная Дню беларускай навукі «Навука вочы адкрывае».

Настаўнік фізікі і матэматыкі Алена Уладзіміраўна Пяцэвіч расказала вучням пра развіццё беларускай навукі, пазнаёміла з вядомымі навукоўцамі нашай краіны і іх дасягненнямі.

Самай захапляльнай часткай мерапрыемства было правядзенне доследаў, падчас якіх дзеці даведаліся, у якой вадзе яйка не тоне, што ўтрымлівае на адным цвіку тузін яго таварышаў, як утрымаць ваду ў перавернутым шклянцы. Усеагульнае захапленне выклікаў вопыт, у якім вадкасці мяняліся месцамі.

У школьнай бібліятэцы, навучэнцы наведалі тэматычную кніжную выстаўку «Беларуская навука: у нагу з часам» і паўдзельнічалі ў віктарыне, адказваючы на займальныя і цалкам навуковыя пытанні.

Такі дзень у школе» патрэбен не толькі для таго, каб пазнаёміць школьнікаў з важнымі адкрыццямі знакамітых навукоўцаў. Самае галоўнае, каб яны ведалі, што займацца навукай і рабіць уласныя адкрыцці цікава, модна і займальна.

Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *