28 студзеня 2021 года, у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Навагрудскага раёна, прайшоў адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам «КРОК» — «Школа Актыўнага Грамадзяніна» на тэму «Беларуская навука: у нагу з часам». Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 8-11 класаў. Адкрыты дыялог для старшакласнікаў правялі навучэнцы 11 класа і іх класны кіраўнік Гірыновіч Т. У.
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у 3 этапы.
КРОК 1 «Мы даведваемся».
Навучэнцы пазнаёміліся з дзейнасцю Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, асноўнымі распрацоўкамі навукоўцаў Беларусі ў галіне машынабудавання, прыборабудавання, энергетыкі, мікрабіялогіі, медыцыны, фармацэптыкі, экалогіі. Рабяты даведаліся, што ў краіне даследаванні і распрацоўкі выконваюць 460 арганізацыі, дзе працуе 28 тысяч чалавек. Цікавымі сталі і тыя факты, што толькі акадэмія навук ўзаемадзейнічае з навукоўцамі з 93 дзяржаў, што наша краіна займае 28-е месца ў свеце па паказчыку «Навука і тэхналогія» сярод 153 дзяржаў. Духоўнік Дыяна, падрабязна спынілася на дасягненнях моладзі ў галіне рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі»
КРОК 2 «Мы разважаем». Самыя моцныя дэбаты былі пры абмеркаванні пытанняў машынабудавання, а менавіта, будаўніцтва электрамабіляў у РБ, а таксама — стварэнне разумных гарадоў. Абмяркоўваліся пытанні прэстыжу быць навукоўцам. Высвятлялася, што трэба зрабіць, якія намаганні прыкласці, каб стаць навукоўцам.
КРОК 3 «Мы дзейнічаем». Навучэнцамі 8-11 класаў былі прыняты рашэнні:
- Навучэнцам 8-9 класаў прыняць удзел у Дні навукоўца, арганізаванага ў рамках 6-га школьнага дня 30.01.2021 (10.00).
- У перыяд летніх канікул наведаць музеі Беларусі, выстаўкі, дзе будуць дэманстравацца дасягненні навукі РБ.
Юля СЫЦЕВІЧ, вучаніца 11-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.