Падарожнічаем з «Весяльчаком»

В стране Каникулярии Из нашей почты Новости

Выхаванцы лагера «Весяльчак» Круцілавіцкай базавай  школы адправіліся на экскурсію ў г. Дзятлава и наведалі музей школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паглыбілі веды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне, прынялі актыўны ўдзел у тэматычнай віктарыне. Наведалі гістарычныя мясціны горада, раённы аддзел Дэпартамента аховы МУС, дзе пазнаёміліся з работай супрацоўнікаў аддзела, з кінолагамі і службовымі сабакамі, якія паслухмяна выконвалі каманды сваіх камандзіраў.

А яшчэ навучэнцы лагера прайшлі навучанне правілам бяспечнага купання і паводзін каля вадаёмаў у летні перыяд, наведаўшы раённы аддзел Таварыства ратавання на водах. Старшыня аддзела С. І. Шпакоўскі паказаў сродкі выратавання тапельцаў, наглядна паказаў спосабы выратавання, раздаў памяткі «Бяспечныя паводзіны на вадаёмах летам».

Таксама ўдзельнікі экскурсіі прайшліся памятнымі мясцінамі г. Дзятлава, наведваючы помнікі знакамітым ураджэнцам Дзятлаўшчыны і загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Па плане экскурсіі наведалі касцёл Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі, дзе ксёндз Андрэй пазнаёміў выхаванцаў з гісторыяй касцёла.

З экскурсіі ўсе вярнуліся з добрым настроем і новымі ўражаннямі.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

кіраўнік аздараўленчага лагера «Весяльчак»,

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старэйшы выхавацель,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *