Флэшмоб «Музеяманія»

Событие

З 1 лютага 2021 года, вучні 10-га класа Пятрэвіцкай сярэдняй школы–дзіцячага сада разам з Аленай Уладзіміраўнай Пяцэвіч, кіраўніком школьнага музея, прымаюць актыўны ўдзел у абласным турысцка-краязнаўчым праекце «Ад вытокаў ды будучыні» #прикоснемсякисториивместеГОЦТИК, які арганізаваў і праводзіць Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства.

У рамках праекта, вучні плануюць прыняць удзел у працы творчых пляцовак па такіх напрамках як: «Музеяманія», «Этналабараторыя», «Краязнаўцы», «Турысты», «Погляд у гісторыю: мінулае, сучаснасць, будучыня»; прадставіць відэаролікі, прэзентацыі і інтэрактыўныя заданні, а таксама пазнаёміцца з цікавымі гістарычнымі фактамі і асобамі малой радзімы. Далучайцеся!

Здымкі флэшмоба «Музеяманія».

Раман ДУХОЎНІК,

вучань 10-га класа.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *