Сустрэча ў музеі

Из нашей почты

У школьным музеі «Мая малая радзіма», Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна, сабраны матэрыял аб афганскай вайне і пра салдат — нашых землякоў, якія  прымалі ўдзел у ёй.

У экспазіцыю ўвайшлі сабраныя ў пачатку 90-х гадоў фотадакументы, літаратура, элементы абмундзіравання, нашых землякоў: Равуцкага А. І., Шапяля І. Д., Петрукевіча І. А., Мантуша Ю. А., Нестера М.Г., перададзеныя ў музей на захаванне, дырэктару А.В.Пяцэвіч. Цяпер экспанаты прадстаўлены ў тэматычнай “Вітрыне – дыпламаце”.

15 лютага, мы правялі з навучэнцамі інтэрактыўную экскурсію «Далёкае рэха Афганскай вайны» ў форме «Музей у «дыпламаце». Дыпламат быў у кожнага школьніка і студэнта 80-90 гадоў 20 стагоддзя. У ім захоўваліся сшыткі, альбомы, кнігі і каштоўныя рэчы ўладальніка. Мы паглядзелі, што захоўваецца ў нашым дыпламаце, у дзень 15 лютага 2021 года.

Слухаючы запісаныя ўспаміны, навучэнцы, ясна ўяўлялі тыя падзеі, што адлюстраваныя  на фота, быццам там яны, на вайне …

 Усё тое, што адбывалася цікавіла слухачоў, здзіўляла.

З’явіліся пытанні і пажаданні сустрэч з воінамі – інтэрнацыяналістамі.

 

Раман Духоўнік, член савета музея

Пятрэвіцкі дзіцячы сад — сярэдняя школа

 Навагрудскі раён.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *