Экалагічнае выхаванне

Из нашей почты Новости

Бібліятэкі шмат увагі ўдзяляюць розным накірункам выхавання падрастаючага пакалення. У Год добраўпарадкавання адным з такіх накірункаў дзейнасці Варнянскай сельскай бібліятэкі – экалагічны.

Як зазначае бібліятэкар Марына Браніславаўна Мацкела, экалагічнае выхаванне сёння стала надзённай патрэбнасцю і для дзяцей. Экалагічная асвета прывівае ім у першую чаргу веды і навыкі зносін з прыродай. А для больш эфектыўнай і плённай працы сельская бібліятэка цесна супрацоўнічае з мясцовай школай, а менавіта там арганізаваны гурток «Юныя сябры прыроды», дзіцячым садам і Варнянскім лясніцтвам. Сумесная работа дапамагае стварыць комплексную сістэму экалагічнай асветы. Вучні атрымліваюць неабходны аб’ём ведаў па экалогіі.

У бібліятэцы падрыхтаваны ўніверсальны кніжны фонд па экалогіі. У які ўваходзяць некаторыя дакументы па ахове навакольнага асяроддзя, даведачная і навукова-пазнавальная літаратура, мастацкая літаратура, перыядычныя выданні. Уся літаратура, якая паступае па экалогіі старанна вывучацца з той мэтай, каб у любой кнізе, у перыядычным выданні, знайсці тое, што можна выкарыстоўваць у працы. Каб захаваць цікавыя матэрыялы па экалогіі, бібліятэкар афармляе тэматычныя паліцы, папкі «Беражы прыроду!», «Унікальныя насельнікі жывёльнага і расліннага свету», «Наш Экадом». Для прыцягнення ўвагі юных наведвальнікаў да тэмы экалогіі бібліятэкар у сваёй працы актыўна выкарыстоўвае маляўніча аформленыя кніжныя выставы «Праз кнігу ў свет прыроды», «Бібліятэка і экалогія», «Экалогія і сучаснасць», «Мы – сябры прыроды», «Лес – наша багацце», выставы вырабаў з прыроднага матэрыялу, дзіцячых малюнкаў, плакатаў, выставы фотаздымкаў. З дзецьмі праводзяцца шматлікія мерапрыемствы розных форм непасрэдна ў бібліятэцы, а таксама ў сярэдняй школе і лясніцтве: акцыі «Покорми птиц зимой, чтобы спели нам весной!», экалагічныя квізы «Знаўцы прыроды», урокі разважанняў «Чалавек у лесе: сябар ці вораг», экаўрокі «Зямля твая і мая», «Вада – краса прыроды», выязды на прыроду, гадзіны інфармацыі «Бой пластиковому загрязнению», літаратурныя вандроўкі «На казачнай паляне», розныя дэсанты, віктарыны, відэаэкалагічныя ўрокі, майстар-класы і многае іншае, усё для выхавання эстэтычнага густу, набыццю практычных уменняў і навыкаў,  прыцягненню да прыроднай прыгажосці.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *