Каб зацікавіць дзяцей беларускай літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры ў філіяле «Міхалішкаўская сельская бібліятэка» дзейнічае праект «Да роднай мовы крок зрабі».
На гэты раз дакрануцца да крыніц беларускай літаратуры і адчуць смак роднай мовы прапанавала літаратурнае падарожжа «Беларусь літаратурная». Юныя ўдзельнікі мерапрыемства знаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, пашыралі свае веды пра культурную спадчыну нашай краіны, абмяркоўвалі традыцыйныя сімвалы Беларусі і іх значэнне, прымалі ўдзел у інтэлектуальных заданнях. З вуснаў кожнага гучала жывое беларускае слова. Увазе дзяцей была прадстаўлена і бібліятэчная выстава «Беларусь літаратурная».
Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,
бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.