Аб пісьменстве праз стагоддзі

Из нашей почты Новости

 

 

Першы тыдзень навучальнага года пачаўся ў Хвінявіцкай школе з рэалізацыі кароткачасовага праекта «Аб пісьменстве праз стагоддзі», які быў прысвечаны ХХІХ Дню беларускага пісьменства.

Магчымасць прыняць удзел і праявіць ініцыятыву была ў кожнага вучня ўстановы. Работа над праектам узбагаціла вучняў ведамі аб тым, як узнікла беларускае пісьменства, узгадалі гісторыю нацыянальнага свята, якое сёлета адзначалася ў горадзе Добрушы. У Год гістарычнай памяці экскурс у гісторыю нашай Айчыны – гэта актыўны адпачынак, прывіццё любові да Радзімы, жаданне калектыўна працаваць і развіваць творчыя здольнасці.

На падвядзенні вынікаў былі адзначаны самыя цікавыя справы праекта. У школьнай бібліятэцы працавала пляцоўка «Кніга – часоў былых і новых повязь». Бібліятэкар прэзентавала кніжны дрэс-код адпаведна ўзросту наведвальнікаў. Вельмі захапілі прысутных навінкі літаратуры, якімі можна карыстацца падчас падрыхтоўкі да ўрокаў. Аматараў правесці вольны час за цікавай кнігай таксама было нямала. Навучэнцы, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні падрыхтавалі галерэю гістарычных асоб «Галасы з даўніх вякоў». Наведвальнікі не толькі слухалі цікавыя паведамленні пра беларускае пісьменства, але змаглі віртуальна пабываць у Полацкім музеі кнігадрукавання. Для вучняў пачатковых класаў быў праведзены майстар-клас, як Францыск Скарына друкаваў кнігі. Кожнаму хацелася атрымаць на памяць чароўны адбітак-клішэ. Слайд-вандроўка «Ад вузельчыка да алфавіта: гісторыя беларускай пісьменнасці» была карыснай для вучняў 5–8-х класаў. Падчас прагляду слайдаў немагчыма было застацца раўнадушным гледачом: навучэнцы выконвалі гульнёвыя заданні і кожны жадаў быць пераможцам. Гульня-віктарына «Азбука – не бука, а забава і навука» спрыяла прывіццю цікавасці да вучобы ў вучняў пачатковых класаў.

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

настаўніца.

Дятлаўскі раён,

Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *