Мір дабрыні крочыць па  Беларусі…

Из нашей почты Новости

Талерантнасць прыгожае мілагучнае слова з вялікім сэнсам. Кожны год да Дня інвалідаў, у школе праводзіцца шэраг розных мерапрыемстваў. Людзі з асаблівым развіццём, яны такія ж як і мы, але з асобым лёсам, асобым станаўленнем да праблем, якія мужна пераадольваюць. Кожны іх дзень – гэта перамога таго нядуга, з якім яны сутыкаюцца і таму вельмі важна, каб тыя, хто знаходзіцца побач, дапамагалі, адносіліся з разуменнем, верылі ў людзей з асаблівасцю і дарылі ім часцінкі дабрыні.

Гэта зусім не цяжка, але вельмі дарагога стоіць. Нядзеля пад лозунгам «Мір дабрыні» у Жукоўшчынскім дзіцячым садзе – базавай школе адкрылася акцыяй «Чырвонае сэрца», якая напоўніла дзень добрым настроем і аб’яднала ўсіх у школе. Дзеці вырабілі і падарылі свае сэрцы і пяшчотныя словы тым, хто ў іх меў патрэбу. Для таго, каб вучні разумелі, як часам цяжка ў гэтым свеце быць непадобным да іншых, быў арганізаваны прагляд і абмеркаванне фільма «Кожны мае права быць розным».

Урадзіла вучняў старэйшых класаў квест-гульня «Падарожжа па краіне інклюзіі». Следам пранеслася акцыя «Запалім сінім» – кожны школьнік гаварыў другому пяць добрых слоў, гэты дзень прашоў у атмасферы павагі адзін да другога.

Наступны адкрыўся акцый «Падары сваю ўсмешку», якая захапіла ўвесь калектыў школы – трэба было проста ўсміхнуцца адін аднаму. Прадстаўнік валанцёрскага атрада «Гарашчыя сэрцы» Аляксандра Якшэвіч разам з настаўнікам-дэфектолагам Людмілай Леанідаўнай Варган у рамках акцыі «Дабрыня выратуе свет» правялі гульні і кола дружбы з дзецьмі дзіцячага саду, якія займаюцаа на пункце карэкцынай-педагагічнай дапамогі.

Наогул, у школе кожны дзень робіцца ўсе магчымае, каб асяродде было камфортным для дзяцей з асаблівасцямі развіцці.

Іна Анатольеўна ВАЙЦЕХОЎСКАЯ.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *