Хто з нас не марыў ствараць прыгожае, “малюючы” свае ідэі і эмоцыі на палатне?
Часам, і даросламу чалавеку складана знайсці час і месца, каб успомніць гэта хвалюючае адчуванне творчасці.
У Пятрэвіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна, гэту нішу запаўняе аб’яднанне па інтарэсам “Фантазія”, пад кіраўніцтвам Наталлі Беразоўскай.
Шасцікласніца Даша Шастак, з першага класа з задавальненнем наведвае “Фантазію”.
Адна з апошніх работ Дашы – “Топ зімовых праблем”. З гумарам дзяўчынка, распавяла аб мерах бяспекі у зімовы перыяд, аб неабходнасці быць асабліва асцярожнымі.
Наталля Юшкевіч, бібліятэкар
Пятрэвіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа,
Навагрудскі раён.