
У старэйшай групе дзіцячага сада № 3 г. Навагрудка прайшоў тэматычны тыдзень пад назвай «Мой горад». Вывучэнне было накіравана на пашырэнне уяўленняў дзяцей аб родным горадзе, яго славутасцях, з гісторыяй узнікнення горада.
Знаёмства з родным горадам пачалі з разглядання ілюстрацый, фатаграфій «Вуліцы роднага горада», былі праведзены гутаркі «Што мы ведаем аб сваім горадзе», «Славутасці горада Навагрудка», «Мой любімы горад». На занятках дзеці замацавалі ўяўленне аб родным горадзе; аб вуліцах, якія маюць сваю назву, архітэктуры, пазнаёміліся з сімволікай горада, развучвалі вершы беларускіх пісьменнікаў. Дашкольнікі гулялі ў пазнавальныя дыдактычныя гульні «Падарожжа па горадзе», «Вось мая вуліца, вось мой дом», «Даведайся пра знаёмыя месцы па фатаграфіях», зладжвалі мазайкі. З задавальненнем вырабілі з паперы макет «Мой дом, мой горад», з выкарыстаннем калектыўнай аплікацыі. Бацькі выхаванцаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах гэтага тэматычнага тыдня. З іх дапамогай былі вырабленыя фотавыставы «Самае прыгожае месца ў нашым горадзе», яркія плакаты і насценгазета «Мы маленькія наваградчане».
Выдатным завяршэннем стала наведванне замкавай гары, дзе кожны выхаванец меў магчымасць на некалькі хвілін стаць экскурсаводам і расказаць аднагодкам цікавыя факты з гісторыі мясцовай велічнай крэпасці.
Кожнае мерапрыемства было накіравана на выхаванне патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну, за свой любімы горад.
Анастасія Валяр’янаўна РАЕЦКАЯ,
загадчык,
г. Навагрудак, дзіцячы сад № 3.
