У рамках рэалізацыі праекта «ШАГ»

Из нашей почты Новости

У Дварэцкай школе, як і ў кожнай школе Беларусі, у апошні чацвер месяца праходзяць сустрэчы ў рамках рэалізацыі праекта «ШАГ». Чарговая сустрэча адбылася па тэме «Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту». Мерапрыемства прайшло ў форме анлайн-дыялогу. Удзел у ім прынялі з аднаго боку вучні 8–11-х класаў, з другога – старшыня Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Гродзенскай пагранічнай групы – капітан Аляксандр Ігаравіч Бяляк.

Дзякуючы сучасным тэхналогіям, вучні мелі магчымасць пагутарыць з дзеючым афіцэрам пагранічнай службы, што называецца «з першых вуснаў» даведацца пра асблівасці службы ў пагранічных войсках, структуру пагранічнай службы Гродзенскай вобласці, прымяненне інфармацыйных тэхналогій у Пагранічнай і Мытнай службе. Шмат пытанняў вучні задавалі госцю анлайн-дыялогу. Школьнікаў цікавіла, якімі якасцямі павінен валодаць пагранічнік; дзе можна атрымаць адукацыю, каб у будучым стаць афіцэрам Пагранічнай ці Мытнай службы; ці могуць служыць у пагранічных войсках дзяўчаты; якія экзамены патрэбна здаваць, каб паступіць на ваенныя спецыяльнасці; якія школьныя прадметы найбольш спатрэбяцца будучаму пагранічніку.

Удзельнікі дыялогу прыйшлі да высновы, што ў Беларусі робіцца ўсё, каб абароназдольнасць беларускай арміі была развіта на высокім узроўні і пры неабходнасці Узброенныя Сілы Рэспублікі Беларусь абаранілі суверэнітэт і незалежнасць краіны. У наш няпросты час, калі палітычныя амбіцыі сумежных дзяржаў становяцца ўсё больш агрэсіўнымі ў дачыненні да нашай дзяржавы, ахова межаў – гэта па-ранейшаму нялёгкая і небяспечная місія, таму прафесія воіна, абаронцы Айчыны заўсёды была, ёсць і будзе ганаровай.

Вучні адзначылі, што і ў наш час кожны падлетак можа зрабіць многае для ўшанавання і захавання памяці аб загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны воінах, для ўмацавання абароназдольнасці беларускай арміі. Для гэтага патрэбна памятаць аб мінулым, удзельнічаць у акцыях па добраўпарадкаванні мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, надмагільных збудаванняў на воінскіх пахаваннях. Па меркаванні вучняў, кожны юнак павінен клапаціцца пра сваё здароўе, развіваць фізічную сілу і спрыт, паўдзельнічаць у рэспубліканскай спартакіядзе па праграме зімовага і летняга мнагабор’я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту ў рамках Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, наведаць памятныя мясціны Беларусі.

Лідзія Віктараўна ЖЫХ,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *