22 лютага 2021 г. з самай раніцы настаўнікі і вучні нашай школы імкнуліся размаўляць па-беларуску. Пачаўся тыдзень беларускай мовы. І ўжо, с першага дня адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму дню. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў любові і павагі да яе. Культура свету можа існаваць толькі тады, калі людзі маюць магчымасць карыстацца роднай мовай свабодна і ў поўнай меры ў любых жыццёвых абставінах.
Настаўнікі беларускай мовы паведамілі школьнікам пра гісторыю Дня роднай мовы, была аформлена інфармацыйная прастора школы.Для вучняў пачатковай школы быў паказаны мультфільм на беларускай мове “Ля лукамор’я дуб зялёны”. У фармаце гэтага свята мы прапанавалі нашым вучням акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні навучэнцаў нашай школы.
У першых класах былі праведзены: віктарына «Гуляй і вучыся», гульня-падарожжа «Моўныя скарбы роднага краю «. Дзень прайшоў плённа і цікава і для вучняў 3-4 класаў. Дзеці змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці роднай беларускай мовы, паглыбілі свае веды па гісторыі роднага краю і этнаграфіі, пашырылі свой кругагляд і эрудыцыю, далучыліся да прыгожага. Вучні ўбачылі пастаноўку казкі М.Танка «Жук і слімак», удзельнічалі ў конкурсе лепшага чытача вершаў на памяць на роднай беларускай мове. Таксама выканалі беларускую народную песню “Бульба”. Навучэнцы паказалі, што умеюць адгадваць загадкі-жарты. Намалявалі малюнкі на тэматыку роднай мовы і краю
Дзень роднай мовы, думаецца, застанецца ў памяці нашых вучняў. Родная мова павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса!
Ірына Аляксандраўна САДОЎСКАЯ,
настаўнік малодшых класаў.
Школа №2 г.Скідзеля.