У Рэспубліканскім конкурсе творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства, арганізатарам якога была Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, пераможцамі таксама сталі вучні нашай Беліцкай школы.
Ксенія Васько, вучаніца 10 -га класа, атрымала дыплом І ступені ў намінацыі «Мова майго краю», Раман Губарэвіч узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «Вершы і апавяданні пра свой край». Малайцы, школа ганарыцца вамі!
Віншуем настаўнікаў, якія дапамаглі вучням дастойна прадставіць Лідчыну на рэспубліканскім конкурсе. Гэта кіраўнік школьнага грамадска- патрыятычнага клуба «Памяць» Наталля Сцяпанаўна Губарэвіч і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тэрэза Казіміраўна Леошка. Жадаем новых перамог у 2022 годзе!
Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,
настаўнік.
Лідскі раён,
Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.