На святой зямлі…

Из нашей почты Новости

Ведаць гісторыю краіны і народа, захаваць гістарычную памяць – гэта тая неабходнасць, без якой нельга будаваць трывалую будучыню, нельга забяспечыць сувязь пакаленняў.

Паездка ў Брэсцкую крэпасць-герой, якая была арганізавана для актывістаў піянерскіх дружын Ганцавіцкага раёна, стала сімвалічнай у Год гістарычнай памяці. Мемарыяльны комплекс выклікаў у дзяцей непадробнай пачуцці жалобы і смутку, захаплення веліччу і гераізмам абаронцаў крэпасці. Гэты дзень надоўга застанецца ў іх памяці. Тут, на гэтай святой зямлі, 17 вучняў нашага раёна былі прыняты ў члены ГА «БРПА». Ганаровая клятва, якую далі піянеры, гэта клятва на вернасць Радзіме, ідэалам піянерскага руху і героям крэпасці, якія першымі прынялі на сябе ўдары самай страшнай вайны ХХ стагоддзя.

Наведванне месцаў, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, трывала пацвярджае думку, што мір – гэта самае галоўнае і неабходнае на сённяшні дзень.

Юлія Анатольеўна ВАЎЧОК,

педагог-арганізатар.

Ганцавіцкі раён,

Хатыніцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *