А мне цікава ведаць…

Из нашей почты Новости

У адноўленай бібліятэцы гімназіі № 3 горада Магілёва для навучэнцаў шостых класаў адбылося мерапрыемства – слайд-бяседа «Славутыя асветнікі Беларусі» ў рамках Года гістарычнай памяці і папулярызацыі роднай мовы.

Шасцікласнікі пазнаёміліся з біяграфіямі і творчым шляхам славутых асветнікаў нашай радзімы – Францыск Скарына, Ефрасіння Полацкая, Янка Купала, Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Максім Танк. Вучні з захапленнем слухалі супрацоўнікаў гімназічнай бібліятэкі, прагледзелі слайд-прэзентацыі пра вядомых людзей, звярнулі ўвагу, што ў гэтым навучальным годзе юбіляры – Максім Танк (110 год з дня нараджэння), а таксама Якуб Колас і Янка Купала (140 год з дня нараджэння). Да гэтых знамянальных дат гімназісты ўжо пачалі працу да ўдзелу ў розных конкурсах!

Напрыканцы сустрэчы шасцікласнікі пагарталі пра славутых герояў Бацькаўшчыны новыя кнігі, якія яшчэ пахлі свежай фарбай, і зрабілі вынік, што трэба ведаць гісторыю роднага краю, шанаваць родную мову, не забываць свае карані, зберагчы спадчыну для іншых пакаленняў.

Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,

рэдактар «Гімназічнага весніка».

г. Магілёў, гімназія № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *