Лёгкія зямлі

Из нашей почты Мы друзья природы Новости

Кожную вясну вучні Беліцкай школы далучаюцца да акцыі «Тыдзень лесу».

Вучні 8–11-х класаў, настаўнікі адркрылі сёлета сезон пасадкі. Аматараў дапамагчы лесу вельмі шмат. Вучні ведаюць з маленства, што лес – наша багацце, лёгкія планеты, таму ніхто не хоча астацца ў баку ад работы. Як прыемна пабыць на прыродзе і зрабіць добрую справу! Пасадка леса – не такая ўжо і простая работа. Каб праз дзясяткі гадоў зашумеў малады бор, трэба пры пасадцы выконваць адлегласць, правільна замацоўваць саджанцы  бярозак і сосен у глебе, пры гэтым не плытка і не глыбока прысыпаць танюсенькія галінкі. За працай пільна сочаць работнікі лясніцтва, але дзеці адносяцца адказна да даверанай працы, можа таму, што глядзяць у будучыню малой радзімы. Мірнае неба, чыстае паветра і сяброўская падтрымка – вось тыя састаўляючыя, якія неабходны для шчасця на зямлі.

Іна Анатольеўна ВАЙЦЕХОЎСКАЯ,

настаўнік мастацтва,

Лідскі раён, Беліцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *