Свет загадак і цудаў

Из нашей почты На школьном крылечке Новости

Зіма – самая загадкавая і чароўная пара года. Яна вымушае дарослых і дзяцей з нецярпеннем чакаць навогодніх святаў і верыць у цуды. Маленькае свята «Зімовая казка» па матывах беларускай народнай міфалогіі арганізавалі для сваіх аднагодкаў вучні 6-га класа «А» школы № 7 г. Навагрудка.

Школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны,удзельнічалі ў міні-сцэнках, разгадвалі крыжаванкі, пазнавалі герояў па апісанні… Вучні дружнымі воплескамі сустракалі найбольш вядомых герояў беларускай міфалогіі – Зюзю, Дамавіка, Вадзяніка, Ваўкалака. Кожная група рыхтавала касцюмы для прадстаўлення сваіх персанажаў, створаных фантазіяй нашых продкаў.

А перамогу атрымала каманда, якая прадстаўляла вобраз Бабы-ягі і яе памагатых – ліхаманак Лядзеі, Трасеі, Ламеі. Вучні з дапамогай гумару і жартаў змаглі найбольш поўна раскрыць характары сваіх персанажаў і атрымалі ўзнагароду і сімпатыі гледачоў.

Гэтае мерапрыемства спрыяла выхаванню цікавасці да народнай культуры, захаванню духоўнай спадчыны нашага народа, заахвочвала больш грунтоўна вывучаць беларускую літаратуру і гісторыю.

Валянціна Віктараўна МАНЮК,

класны кіраўнік 6-га класа “А”,

г.Навагрудак, школа № 7.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *