Вераснеўскі шосты школьны дзень у Дварэцкай школе сабраў вучняў, былых выпускнікоў і педагогаў ўстановы, членаў прафсаюзнай арганізацыі, на спартыўныя спаборніцтвы па валейболе, якія праходзяць у рамках праекта «На спартыўнай хвалі».
Праект накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прафілактыку тытунекурэння, алкагалізму, ужывання наркатычных сродкаў, прэкурсораў і іх аналагаў, павышэнне якасці супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі.
Урачыстае адкрыцце свята суправаджалася выкананнем Дзяржаўнага гімна і падняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Напружаная барацьба і незабыўныя эмоцыі дазволілі камандам весела і карысна правесці суботні дзень. Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымала каманда вучняў Дварэцкай школы.
Кацярына ГАНЧАР,
вучаніца 6-га класа,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.