Напрыканцы вучэбнай чвэрці члены школьнага лясніцтва “Лескам+”, вучні 9-х класаў школы № 1 г. Дзятлава, члены ГА «БРСМ», прынялі актыўны ўдел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!».
З удзелам школьнікаў высаджаны сажанцы сасны на тэррыторыі Вензавецкага лясніцтва. Карысная сумесная праца на свежем паветры падарыла пазітыўныя эмоцыі і магчымасць уласнымі сіламі зрабіць добрую справу.
Рабіць добрыя справы на карысць прыроды, роднай Беларусі – важна і неабходна! Менавіта так лічаць актывісты з «Лескам+». Таму і уключыліся ў мерапрыемствы акцыі.
Павел БУШЧЫК,
вучань 9-га класа «Б»,
член школьнага лясніцтва «Лескам+»,
г. Дзятлава, школа № 1.