У межах святкавання Тыдня фінансавай граматнасці 18 сакавіка ў 3 і 4 класах адбыўся сапраўды незвычайны круглы стол пад назвай “Навядзі парадак у асабістых фінансах!”
Гэта быў не проста урок, а сапраўдны фінансавы квэст, дзе вучні акунуліся ў захапляльны свет эканомікі і разумовага кіравання грашыма. Мэта: пашырыць прадстаўленне вучняў аб прыродзе грошай і правільным іх выкарыстанні.
Працуючы за круглым сталом вучні пазнаёміліся з такімі паняццямі, як «расходы», «даходы», «сямейны бюджэт», » беражлівасць». Выбралі і склалі саветы, як эканоміць грошы; пазнаёміліся з правіламі бяспекі карыстання грашовай карткай; вызначылі памылкамі, якія нельга дапускаць пры вядзенні ўліку грошай, складвалі і абмяркоўвалі пасловіцы пра фінансавую граматнасць. Прыйшлі да высновы, што патрэбна правільна выкарыстоўваць грошы, каб яны не ператварыліся ў разбуральную сілу для чалавека. Трэба жыць згодна пасловіцы » Добрае імя даражэй багацця «.
Такім чынам, круглы стол стаў не толькі урокам, але і прыгодай, дзе кожны зразумеў: фінансавая граматнасць — гэта магчымасць быць вольным і шчаслівым сёння і заўтра!
Марына Аляксандраўна СЦЯПУК,
класны кіраўнік 4-га класа,
Валеўская сярэдняя школа, Навагрудскі раён.