80 мірных год!

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Часы ваеннага ліхалецця – перыяд, які нельга выкрасліць з людской памяці і сэрцаў. У межах праекта “80 мірных год! Беларусь памятае” ў СШ №1 г. Астраўца прайшла гадзіна ўспамінаў “Вогненныя вёскі. Нельга забыць. Ола”.

Бібліятэкар Мальскай сельскай бібліятэкі сумесна з настаўнікам расказалі пра сумнае гістарычнае мінулае нашай краіны. Падчас вайны многія вёскі былі цалкам сцёрты з карты Беларусі. На прыкладзе вёскі Ола Светлагорскага раёна школьнікі яшчэ раз перакагаліся ў тым, што вайна – гэта боль. Знішчэнне, страх, пакуты людзей. Дзякуючы сучасным сродкам, атрымалася здзейсніць  віртуальную экскурсію ў “Мемарыяльны комплекс Ола”, заказнік “Выдрыца”, парк камянёў-скульптур, памятны знак і крыж, а таксама могілкі. Моладзь выконвала інтэрактыўныя заданні, адказвала на пытанні, разважала над вялікім коштам міру і дабрабыту на нашай зямлі. Бібліятэкар правяла агляд літаратуры ваеннага часу. Мерапрыемства было насычана гістарычнай інфармацыі і спрыяла выхаванню новага пакалення.  

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *