У рамках мэтавай праграмы “Скарбы роднай мовы” у філіяле Запольская сельская бібліятэка прайшоў урок фальклору- “Мова сімвалаў беларускага ручніка”. Бібліятэкар, Белакурская Таццяна Віктараўна, расказала дзецям, што беларускі ручнік – найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Ен не толькі верны спадарожнік беларусаў, у ім –гісторыя народа. Кожны ўзор – пэўны сімвал, які можна “прачытаць”. Узоры на ручніках як бы гавораць нам: “Вялікая тайна – жыццё. Трэба любіць сонца, любіць зямлю,любіць прыроду. І тады чалавек абавязкова стане моцным, як дуб, мудрым, як сава, шчаслівым, як птушка.”
Дзеці з цікавасцю слухалі бібліятэкара і змаглі самі “прачытаць” некаторыя ўзоры – сімвалы.
Таццяна Віктараўна БЕЛАКУРСКАЯ,
бібліятэкар.
Клічаўскі раён, аг.Заполле,
сельская бібліятэка.