Памяць нашчадкаў

Из нашей почты Новости Проект "Голос поколений"

Памяць – жыццядайная нітка, якая звязвае нас з мінулым. Дзякуючы ёй мы становімся сапраўднай нацыяй, моцнай сваёй гісторыяй і традыцыямі. Да сённяшняга дня нашчадккі захоўваюць памяць аб сваіх дзедах і прадзедах, якія мужна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя асобы сталі прыкладам вытрымкі, жыццялюбства, адказнасці за лёс сваёй Бацькаўшчыны.

Вучань школы № 3 г. Астраўца Арцём Якубцэвіч і сёння асцярожна перагортвае дакументы і фотаздымкамі свайго прапрадзеда Фёдара Сцяпанавіча Сідарава. З тых картак глядзіць на яго малады і ўсмешлівы мужчына. Добры позірк, лагодная ўсмешка, мяккія рысы твару… Гледзячы на Фёдара Сцяпанавіча складана паверыць, што ён перажыў жах ваеннага ліхалецця. Нарадзіўся будучы герой у невялічкай вёсачцы Ліхінічы, што на Магілёўшчыне. Менавіта там прайшло яго дзяцінства. Тады юнак і падумаць не мог, што яму давядзецца ўбачыць вайну на свае вочы. Аднак лёсам было наканавана перажыць гэту жудасную трагедыю. 

Расказваючы пра прадзеда, Арцём імкнецца не паказаць хвалявання, хоць і даецца яму гэта з цяжкасцю. Школьнік зазначае, што дзядуля пайшоў на фронт, пакінуўшы маладую цяжарную жонку. А свой баявы шлях прайшоў у складзе 7-га гвардзейскага кавалерыйскга корпуса. Давялося дзядулю прымаць удзел і ў баявых дзеяннях пад Берлінам. Падчас баёў за Берлін Фёдар Сцяпанавіч здзейсніў подзвіг, пра які сведчаць архіўныя дакументы. У красавіку 1945 года асабістым прыкладам ён падбадзёрыў таварышаў на стварэнне пераправы цераз канал пад мінамётным агнём ворага. За мужнасць і адвагу быў узнагароджаны орэнам Айчыннай вайны першай ступені. Аднак узнагарода знайшла свайго героя ўжо тады, калі яго не было ў жывых. Узнагароду атрымала яго дачка Валянціна. Акрамя гэтага Фёдар Сідараў меў і іншыя ўзнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй». Унук зазначыў, што дзядуля меў шэсць падзячных лістоў ад вярхоўнага галоўнакамандуючага маршала Савецкага Саюза. За час вайны быў тройчы паранены. А перамогу сустрэў у Берліне. Пасля заканчэння вайны працаваў участковым інспектарам, абараняў мір і спакой грамадзян. Паспеў выхаваць семярых дзяцей. Пра вайну, аднак, прыгадваць не любіў, хоць час ад часу даваў свае ўзнагароды паглядзець унукам. Памёр Фёдар Сцяпанавіч у 1985 годзе.

І сёння ўся сям’я збіраецца, каб прыгадаць дзядулю, пагартаць векапомныя фотаздымкі. Нашчадкі дзякуюць дзядулю за перамогу, мірнае неба і шчаслівую будучыню. 

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *