Дарогамі памяці ідзём

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Навучэнцы 8-га, 9-га, 11-га класаў Круцілавіцкай школы ў рамках даследчага праекту «Дарогамі Памяці ідзём» наведалі памятныя мясціны мікрараёна ўстановы па маршруце в. Данілавічы – в. Стараельня – в. Касцюкі – в. Зарой – в. Лапушна – в. Варакомшчына.

Вучні пабывалі ля помнікаў, устаноўленых на ўшанаванне воінаў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, паглыбілі веды аб трагічных падзеях, якія адбываліся ў 1941–1945 гг. на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, даведаліся, нагадалі і запомнілі прозвішчы загінуўшых землякоў. Усе ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Анатоль Канстанцінавіч ЛАКЦЕВІЧ,

кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання,

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

настаўнік пачатковых класаў,

Дзятлаўскі раён, Круцілавіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *