Педагагічны калектыў, тэхработнікі і вучні Дварэцкай школы актыўна далучыліся да акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў», якая праходзіць па ўсёй Беларусі.
У 2024 годзе Дзятлаўскі раён быў удастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Для нас вялікі гонар прадоўжыць эстафету Памяці, далучыўшыся да ўсенароднай акцыі, прымеркаваную да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Усе манеты, сабраныя за час акцыі жыхарамі Беларусі і Расіі, будуць пераплаўлены і ўвойдуць у састаў помніка, які ўрачыста адкрыюць 9 мая на Паклоннай гары ў Маскве. Помнік, які будзе ўсталяваны ў Маскве ў гонар Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам у гады вайны, стане сімвалам павагі і ўдзячнасці да тых, хто змагаўся за мірную будучыню, набліжаў Перамогу, але, на жаль, не пабачыў яе. Гэта сапраўдны напамін аб подзвігу савецкага салдата сёняшнім і будучым пакаленням!
У межах акцыі «Жывая памяць удзячных пакаленняў» у кожнага беларуса ёсць магчымасць зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне подзвігу пакалення пераможцаў.
Вікторыя СЯМАШКА,
вучаніца 11-га класа,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.