Падарожжа ў музей мініяцюр горада Мінска

Из нашей почты Новости

На вясновых канікулах наведаў музей мініяцюр у Мінску. Гэта было адно з самых цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.

Музей мініяцюр з’яўляецца ўнікальным месцам, дзе прадстаўлены копіі вядомых славутасцяў Беларусі ў зменшаным маштабе. Ужо пры ўваходзе мяне ўразіла, як дэталёва і дакладна былі адлюстраваны гэтыя помнікі.

Пачалі экскурсію з разгляду мініяцюр Брэсцкай крэпасці і Мірскага замка. Гэтыя мадэлі былі настолькі рэалістычнымі, што здавалася, быццам я насамрэч там знаходжуся. Асабліва мне спадабалася мініяцюра Несвіжскага палаца – кожная дэталь была выканана з вялікай дакладнасцю.

Акрамя саміх мініяцюр, у музеі былі цікавыя інтэрактыўныя экспанаты і мультымедыйныя шоу, якія дазвалялі лепш зразумець гісторыю Беларусі і яе архітэктурную спадчыну.

Па заканчэнні экскурсіі набыў некалькі сувеніраў на памяць і падзяліўся ўражаннямі са сваімі сябрамі. Гэтая паездка стала для мяне сапраўдным акном у гісторыю і культуру нашай краіны.

Ілья ЗМАЧЫНСКІ,

вучань 8-га класа «М»,

г. Дзяржынск, гімназія.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *