Паездка ў Магілёў

Из нашей почты Новости

Разам з сябрамі на вясенніх канікулах вырашыў паехаць у Магілёў. Гэта была цудоўная магчымасць правесці час у добрай кампаніі і пазнаёміцца з адным з прыгожых гарадоў Беларусі.

Загадзя з кіраўніком спланавалі нашу паездку, каб убачыць максімальна шмат славутасцяў. Уранку селі на цягнік і адправіліся ў дарогу. Дарога была цікавай і вясёлай.

Па прыбыцці ў Магілёў адразу адправіліся да Плошчы Славы, дзе сфатаграфаваліся на фоне мемарыяльнага комплексу. Потым наведалі Магілёўскую ратушу і даведаліся шмат цікавага пра гісторыю горада.

Але асабліва запомніўся нам гарадскі парк. Пагулялі па маляўнічых сцежках, пакармілі качак ля вады. У канцы дня зладзілі невялікі пікнік, дзе дзеліліся сваімі ўражаннямі і рабілі планы на наступныя паездкі.

Паездка ў Магілёў была вельмі цікавай і вясёлай. Мы атрымалі шмат уражанняў, якія яшчэ доўга будзем узгадваць.

Ілья ЗМАЧЫНСКІ,

вучань 8-га класа «М»,

г. Дзяржынск, гімназія.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *