У рамках класнай гадзіны для вучняў 2-га класа Валеўскай школы была арганізавана прэзентацыя «Гісторыя апаленая вайной», прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Абгрунтаванне гістарычных падзей, дзе ёсць прыклад гонару, адвагі і любові, дзякуючы якім наш народ выстаяў і адстаяў мір на беларускай зямлі, дазволіла маленькім школьнікам згуртавацца вакол гістарычнай памяці нашага народа.
Вучні ўважліва разглядалі фотаздымкі, слухалі аповяд настаўніка, аналізавалі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, выказвалі ўласныя думкі, характарызавалі пачуцці. Да прагляду дзецям былі прапанаваны відэасюжэты «Хатынь» і «Чырвоны бераг». Старонкі прэзентацыі дапамаглі дзецям лепш зразумець і адчуць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, спрыялі фарміраванню павагі да ветэранаў і ўсведамленню годнасці сваёй краіны.
Кожны для сябе адзначыў, як радасна жыць у шчаслівай краіне дзяцінства! Вучні з гонарам і пачуццём вялікай павагі сказалі «Дзякуй!» героям, якія падаравалі сваім нашчадкам мірнае неба і шчаслівае дзяцінства. Дзякуй за мір, за шчасце, за жыццё!
Таццяна Уладзіміраўна МІЛАШ,
настаўнік пачатковых класаў,
Навагрудскі раён, Валеўская школа.