Усе мы ў чаканні знамянальнай даты – 80 годдзе Вялікай Перамогі. Мы, выпускнікі школы, заўсёды з удзячнасцю і павагай адносімся да тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў для нас наша сёняшняе шчаслівае і мірнае жыццё.
А помніць пра тыя падзеі нам дапамагаюць не толькі фільмы і літаратуныя творы, але і помнікі і магілы, якія маюцца ў мікрараёна нашай школы, а мы штогод іх прыбіраем і ганарымся за сваіх землякоў. На нас, маладых, ляжыць вялікая адказнасць у тым, каб быць дастойнымі сваіх дзедаў і прадзедаў. Мы павінны захаваць гістарычную спадчыну і прыкласці намаганні для таго, каб наша Беларусь стала яшчэ прыгажэйшай і больш ніколі не пазнала жахаў вайны.
У мікрараёне школы знаходзіцца магіла невядомага садата, помнік загінуўшым землякам, тры брацкія магілы мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама магіла воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка. Мы, вучні Дварэцкай школы, ведаем і шануем памяць аб сваіх земляках.
Паліна ЛАЗАРЭНКАВА,
шэф-рэдактар школьнага прэс-цэнтра «Медыя-Лаб»,
Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.