Франтавая гасцёўня

Беларусь помнит Из нашей почты Новости

Пра ваенныя падзеі варта расказваць маладому пакаленню, каб яно было выхавана на правільных каштоўнасцей, ведала цану міру і выхоўвала ў сабе патрыятычныя якасці. 

Лічаныя дні аддзяляюць нас ад важнай гістарычнай даты – 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каб расказаць больш пра тыя падзеі, супрацоўнікі Астравецкай раённай бібліятэкі зладзілі адмысловае мерапрыемства – франтавая гасцёўня «Старонкі кніг раскажуць пра вайну» для наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Астравецкі раён таксама быў у віры ваенных падзей. Пра гэта сведчаць імёны, выбітыя на помніках у аграгарадках і вёсачках раёна. За кожным іменем – зламаны лёс. Пра ўсё гэта разважалі супрацоўнікі бібліятэкі. Расстрэлы яўрэйскага насельніцтва і жорсткаць, з якой здзяйсняліся гэтыя антычалавечыя акты, да глыбіні душы ўзварухнулі прысутных. Яны яшчэ раз усвядомілі, што за кароткім тэрмінам генацыд стаіць жудасная гісторыя забойстваў, знішчэнняў, катаванняў. Аб тым, што беларусы будуць памятаць тую страшэнную старонку гісторыі заўсёды нагадвае выстава-экспазіцыя «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае», якая працуе ў раённай бібліятэцы.

Бібліятэкары апранулі ваенную форму, каб наблізіць гасцей мерапрыемства да гісторыі. Прыгадалі вядучыя і пра ветэранаў, якіх ужо амаль не засталося. Аднак добрая памяць і ўдзячнасць жыве ў сэрцах людзей. Выстава кніг, на якой былі прадстаўлены лепшыя выданні, дапамагла лепш уявіць франтавую рэальнасць, а як напамін аб тым часе бібліятэкары ўручылі прысутным лісты-трохкутнікі. Прыгадалі і пра несмяротны полк, з дапамогай якога можна прыгадаць імёны воінаў-герояў, што загінулі ў час ваеннага ліхалецця.

Вольга Мечыславаўна ЗАЯНЧКОЎСКАЯ,

бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *