Напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй у 1-м класе Нягневіцкай школы прайшла інфармацыйная гадзіна «Герой жывы, пакуль пра яго памятаюць», прысвечаная хлапчукам і дзяўчынкам, якія змагаліся і паміралі за свабоду і шчасце сваёй Радзімы, свайго народа.
Першакласнікі пачулі пра гераічныя ўчынкі на вайне Марата Казея, Лёні Голікава, Валодзі Дубініна, Зіны Партновай. Асабліва вучняў зацікавіла гісторыя героя-партызана Марата Казея. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі да высновы, што мы не павінны, не маем права забываць пра вайну, пра людзей-герояў, якія цаной свайго жыцця выратавалі мір і адстаялі сваю зямлю.
Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны вучні расказалі пра сваіх сваякоў-ветэранаў, удзельнікаў вайны.
Жанна Лявонцьеўна КРАСКОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 1-га класа,
Навагрудскі раён, Нягневіцкая школа.