Хутка набліжаецца ўрачыстая свята Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, і таму вучні 7-га класа «А» щколы № 7 г. Навагрудка вырашылі паўдзельнічаць ў патрыятычнай акцыі «Школьны музей Перамогі».
Школьнікі наведалі музей школы № 4 і азнаёміліся з новай для іх інфармацыяй пра партызанскія атрады, што дзейнічалі на тэрыторыі Навагрудскага раёна. Адной з першых пачала дзейнічаць партызанская група, якую ўзначаліў А. М. Ляошка. Ужо восенню 1941 года на дарозе паміж вёскамі Зенявічы і Пліса яна разбіла атрад карнікаў. Партызаны з групы В. І. Панчанкава знішчылі варожую лінію сувязі, а іншыя групы збіралі зброю, падбіралі надзейных людзей для барацьбы з акупантамі. За кароткі перыяд малыя групы вырасталі ў партызанскія атрады, якія папаўняліся мясцовымі патрыётамі. Асабліва запомніўся школьнікам аповед пра подзвіг Віктара Валчэцкага, у гонар якога названа адна з вуліц нашага горада. Экскурсія аказала незабыўнае ўражанне на падлеткаў і была карыснай, так як спрыяла патрыятычнаму выхаванню.
Валянціна Віктараўна МАНЮК,
класны кіраўнік 7-га класа «А»,
г. Навагрудак, школа № 7.